Андрэй Кім

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэ́й Іва́навіч Кім (нар. 26 лютага 1986, Менск) — беларускі моладзевы і хрысьціянскі актывіст у 2000-х і 2010-х гадах.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, навучаўся на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

На прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году працаваў у выбарчым штабе Аляксандра Казуліна. Удзельнічаў у моладзевай арганізацыі «Ініцыятыва», у 2007—2008 роках арганізоўваў адсылку лістоў беларускім палітвязьням.

За ўдзел у страйку прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 году быў арыштаваны на 10 сутак. Неўзабаве пасьля гэтага яму было прад’яўленае абвінавачваньне паводле артыкулу 364 КК РБ («гвалт, альбо пагроза гвалту ў дачыненьні да работніка міліцыі»). 22 красавіка 2008 году Андрэй Кім прыгавораны да 1,5 году калёніі агульнага рэжыму[1]. Іншыя падсудныя па «справе чатырнаццаці» за ўдзел у дэманстрацыі атрымалі штрафы і 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў калёніі адкрытага тыпу. 20 жніўня 2008 году Андрэй Кім быў вызвалены разам зь іншым палітвязьнем Сяргеем Парсюкевічам па асаблівым загадзе А. Лукашэнкі[2].

У 2009 року быў адным з кіраўнікоў кампаніі па абароне жывёлаў у Менску.

Падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2010 року зноў быў арыштаваны, пасьля вызваленьня зьехаў за мяжу. Жыў у Расеі, Украіне[3].

У 2011 року вярнуўся ў Беларусь[4]. Займаўся перакладам і агучкай фільмаў на беларускую мову, узначальваў ініцыятыву «Кінаконг», якая распаўсюджвала фільмы на лічбавых носьбітах і прапаноўвала іх для пракату ў кінатэатрах.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads