Андрэй Макаранка

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэ́й Мака́ранка (нар. 16 сакавіка 2002) — беларускі футбаліст, абаронца «Іслачы».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец салігорскага «Шахцёру». З 2019 году пачаў выступаць за клюбны дубль. 4 жніўня 2019 году дэбютаваў за асноўную каманду гарнякоў, адгуляўшы другі тайм у матчы Кубка Беларусі супраць гомельскага «Лякаматыву» (2:1). У кастрычніку 2019 году падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5]. У сэзоне 2020 году працягваў гуляць за дубль, у канцы году стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 25 красавіка 2021 году, выйшаўшы на зьмену ў канцы сустрэчы зь берасьцейскім «Рухам» (4:1). З пачатку 2022 году стаў трэнавацца зь петрыкаўскім «Шахцёрам» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад каманды. У лістападзе 2022 году вярнуўся ў салігорскі «Шахцёр». У лютым 2025 году стаў футбалістам прысталічнай «Іслачы»[6].

Міжнародная

У кастрычніку 2018 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы, а ў сакавіку 2019 году — у элітным раўндзе.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads