Андрэй Рум
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Рум (нар. 19 студзеня 2002 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Слуцку».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачынаў займацца футболам у Лідзе, а на юнацкім узроўні выступаў за гарадзенскі «Нёман».
Гулец таксама навучаўся ў менскай Акадэміі АБФФ, пасьля заканчэньня якой у 2019 годзе трапіў у склад «Слуцку», дзе пачаў выступаць за дубль. У 2020 годзе пачаў прыцягвацца да першай каманды клюбу. Дэбютаваў за «Слуцак» 29 жніўня 2020 году ў матчы Кубка Беларусі супраць гомельскага «Лякаматыва» (2:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. 1 лістапада 2020 году ўпершыню згуляў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць «Энэргетыка»-БДУ (2:0). Пасьля працягваў зьяўляцца ў асноўнай камандзе, а з 2022 году рэгулярна трапляў на лаўку запасных, зрэдку выходзячы на поле. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з «Слуцкам»[2], застаўшыся ў статусе гульца ратацыі.
Міжнародная
У кастрычніку 2018 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У сакавіку 2019 годзе знаходзіўся ў складзе зборнай на элітным раўндзе чэмпіянату Эўропы, але на футбольную пляцоўку не выходзіў.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads