Андрэй Сапега (сын Івана)
(пам. 1611) ваявода амсьціслаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Сапега (каля 1565—1611) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян віцебскі (1600—1605), ваявода амсьціслаўскі (з 1605)[5]. Трымаў Аршанскае староства (з 1588).
Remove ads
Біяграфія
З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Івана і Багданы з Друцкіх-Сакалінскіх[6], малодшы брат Льва Сапегі. Адзін зь першых прадстаўнікоў роду, хто перайшоў з праваслаўя ў каталіцтва.
У 1585 быў дваранінам караля і вялікага князя Стэфана Баторыя. У 1596 на чале віцебскай і амсьціслаўскай шляхты пад камандаю Крыштапа Радзівіла «Перуна» удзельнічаў у выгнаньні казакаў Налівайкі. У 1597—1600 знаходзіўся на маскоўскай мяжы, перадаючы атрыманую з дапамогаю шпегаў інфармацыю брату Льву і Крыштапу Радзівілу.
У вайну з Маскоўскай дзяржавай (1609—1618) далучыўся да войска каралевіча Ўладзіслава і, імаверна, удзельнічаў у вызваленьні Смаленску.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads