Андрэй Юрынок
беларускі гандбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэ́й Сярге́евіч Юрыно́к (нар. 21 верасьня 1996, Берасьце) — беларускі гандбольны левы скрайні. Гулец берасьцейскага гандбольнага клюбу імя Мяшкова і зборнай Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
Не зважаючы на тое, што Юрынок ёсьць выхаванцам берасьцейскай школы гандболу, у раньнія гады гуляў за менскія клюбы «Віцязь» і СКА. Зь ліпеня 2016 року — у БГК імя Мяшкова, у складзе якога неаднаразова станавіўся чэмпіёнам краіны. У 2018 годзе гандбольны партал handball-planet.com назваў Юрынка найлепшым левым скрайнім у сьвеце. На пачатку 2023 году прызнаваўся, што меў прапанову з боку партугальскай «Бэнфікі»[1], але ў выніку падоўжыў кантракт зь берасьцейскім клюбам[2].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads