Антон Кавалеўскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антон Кавалеўскі (нар. 2 лютага 1986 году) — колішні беларускі футбаліст, брамнік.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Гуляў за дубль «Нафтану» і МТЗ-РІПА, а з 2008 году быў асноўным брамнікам наваполацкага клюбу. У 2009 годзе саступіў месца ў асноўным складзе Мікалаю Раманюку і перайшоў у «Віцебск», дзе, аднак, таксама ня даў рады. Пасьля гуляў за розныя клюбы, у 2012 годзе разам з магілёўскім «Дняпром» стаў пераможцам Першай лігі.
У лютым 2013 году падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[2]. У «Белшыне» быў другім брамнікам пасьля Дзьмітра Гушчанкі, але часам зьяўляўся і ў пачатковым складзе. 19 кастрычніка 2013 году ў матчы супраць «Нафтану» атрымаў цяжкую траўму ў сутыкненьні зь Ігарам Крывабокам[3], але неўзабаве вярнуўся да шыхтаў. У студзені 2014 году падоўжыў кантракт з бабруйскім клюбам. У сэзоне 2014 году чаргаваўся ў асноўным складзе з Андрэем Шчарбаковым. Улетку 2014 году пакінуў бабруйскі клюб[4][5][6].
У кастрычніку 2014 году далучыўся да першалігавай «Іслачы»[7]. Быў асноўным брамнікам гэтага клюбу, але па заканчэньні сэзону 2014 году пакінуў «Іслач»[8].
Міжнародная
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі, быў запасным брамнікам на моладзевым чэмпіянаце Эўропы 2009 году ў Швэцыі.
Remove ads
Трэнерская праца
У 2015 годзе, завяршыўшы кар’еру, зьехаў працаваць на Камчатку[9]. Пасьля вярнуўся ў Беларусь, дзе пачаў працаваць трэнэрам брамнікаў у юнацкіх камандах[10]. У траўні 2024 году стаў трэнэрам брамнікаў у асноўнай камандзе «Іслачы»[11].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads