Антон Сучкоў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антон Сучкоў (нар. 29 траўня 2002 году) — беларускі футбаліст, абаронца гарадзенскага «Нёману» і моладзевай зборнай Беларусі. Сын былога гульца нацыянальнай зборнай Беларусі Аляксея Сучкова.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец СДЮШАР «Белкард». Пазьней трапіў у юнацкую каманду гарадзенскага «Нёману». У жніўні 2018 году падпісаў першы прафэсійны кантракт з клюбам[2] і пачаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 4 ліпеня 2020 году ў матчы супраць «Іслачы» (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым працягваў зьяўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену.
Сэзон 2022 году пачынаў у «Нёмане», а ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»[3], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2022 году быў адкліканы з арэнды ў «Нёман»[4]. У 2022 годзе зьяўляўся ў асноўным складзе гарадзенцаў нерэгулярна, а ў сэзоне 2023 году ўжо замацаваўся ў пачатковым складзе. У ліпені 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам да лета 2024 году[5]. У лютым 2024 году зноў быў арандаваны «Нафтанам»[6]. У Наваполацку згуляў выдатны сэзон, правёўшы першы гол ужо ў першым матчы ў браму «Нёману». Агулам за сэзон паклаў на свой рахунак шэсьць галоў цягам чэмпіянату ды адзін гол у пераходных матчах супраць «Нівы».
Міжнародная
21 верасьня 2022 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць зборнай Расеі (1:6).
Remove ads
Дасягненьні
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2023
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2025
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads