Ара

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ара
Remove ads

А́ра (Ara) — род птушак сямейства папугаепадобных.

Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...
Remove ads

Зьнешні выгляд

Буйныя (даўжынёй да 95 см) папугаі зь вельмі яркай і прыгожай афарбоўкай зялёных, чырвоных, блакітных і жоўтых колераў. Зоны вакол вачэй і бакоў галавы ў іх голыя, часам з рэдкімі і кароткімі пёркамі. Крылы да канца моцна выцягнутыя і завостраныя. Клінападобнай формы хвост даўжэйшы за цела. Характэрнай асаблівасьцю гэтых папугаяў зьяўляецца буйная, сьціснутая з бакоў і моцна закругленая дзюба з крута ці загнутым кончыкам. Самцы, саміаладыя папугаі маюць амаль аднолькавую афарбоўку. Гэты від папугаяў зьяўляецца ўладальнікам самай моцнай дзюбы на зямлі.

Remove ads

Распаўсюджаньне

Распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амэрыцы.

Лад жыцьця

У прыродных умовах пасяляюцца ў трапічных раёнах зь лясістай участкамі. Вядуць зграйкавы лад жыцьця, але пары ствараюць на доўгія гады. Зграі ара часам шкодзяць плянтацыям пладовых дрэў. 1 від і 1 падвід занесеныя ў Міжнародную Чырвоную кнігу.

Клясыфікацыя

Род уключае 15 відаў, 7 зь якіх зьніклі.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads