Арда

аб’яднаньне качавых плямёнаў манголаў і татараў From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арда́ (ад па-кыпчацку: orda — «сход», «двор»[1]) — у X—XVIII стагодзьдзях тып грамадзка-вайсковай арганізацыі качавых народаў Эўразійскага стэпу. Аналяг племені або роду. Некаторыя пасьпяховыя орды ўтваралі дзяржавы — ханствы. Сынонімы — «юрт» (юрта, «род, племя») і «улус» («краіна»).

Remove ads

Этымалёгія

Слова «арда» паходзіць ад мангольскага слова «ордо»[2] або турэцкага «орта», што азначае бок, аддзел, намёт або кірунак[3], перакладаецца як абоз, лягер або палац, намёт[4], месца ўлады[5] або каралеўскага двара[6][7].

За часам кітайскай імпэрыі Ляо слова «ордо» выкарыстоўвалася ў дачыненьні да атачэньня найуплывовейшых людзей у дзяржаве (напрыклад, каралеўскага двара), уключаючы рабоў, слуг і ахоўнікаў. Імпэратары, імпэратаркі і князі мелі свае орды.

Remove ads

Орды

У беларускай, польскай, расейскай і ўкраінскай гістарычнай навуцы ардою прынята называць любую грамадзка-палітычную вайсковую структуру качэўнікаў Вялікага Эўразійскага стэпу да XIII стагодзьдзя. Так, можна сустрэць згадкі пра скіфскія і сармацкія орды, цюрскія орды, орды Атылы, булгарскія, палавецкія ды іншыя.

Вядомыя орды

  • Белая Арда — створаная ў 1226
  • Сіняя Арда — створаная ў 1227
  • Залатая Арда — татара-мангольская дзяржава, створаная ў 1240-х
  • Вялікая Арда — рэшткі Залатой Арды прыблізна з 1466 да 1502
  • Нагайская Арда — створаная ў 1390

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads