Аркнэйскія астравы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аркнэйскія астравы
Remove ads

Аркнэ́йскія астравы́ (па-ангельску: Orkney Islands, па-гэльску: Àrcaibh) — архіпэляг на паўночны ўсход ад Шатляндыі (Вялікабрытанія) і адна з 32 дарадчых тэрыторыяў Шатляндыі (council area). У склад архіпэлягу ўваходзяць каля 20 заселеных астравоў і 50 зусім невялікіх. Аддаленыя ад паўночнага ўзьбярэжжа Кейтнэсу, рэгіёну на поўначы Шатляндыі, прыкладна на 16 кілямэтраў. Найбуйнейшы востраў, Мэйнлэнд, плошчай 523 км² — дзявяты паводле велічыні востраў, які атачае Вялікабрытанію.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Thumb
Руіны Скара-Брэй эпохі нэаліту.

На Аркнэйскіх астравох знаходзяцца характэрныя помнікі эпохі каменнага веку — Грабніца арлоў, Круг Брадгара, Мэйзгаў, Нэп-оф-Гаўэр, Дворфі-Стэйн, Скара-Брэй і шэраг іншых, занесеныя ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Таксама на Аркнэйскіх астравох разьмешчаная былая брытанская база ВМФ Скапа-Флоў.

Remove ads

Населеныя пункты

Хрысьціянства

Апосталам астравоў шануюць сьв. Конрана, біскупа Аркнэйскага.

Вядомыя жыхары і выхадцы

  • Дота Аркнэйскі (VI стагодзьдзе) — абат манастыра, названым пасьля ягоным імем, каталіцкі сьвяты.
  • Магнус Аркнэйскі († 1108 г.) — каталіцкі сьвяты.
  • Рэгнвальд Аркнэйскі (1100—1158 гг.) — каталіцкі сьвяты.

У папулярнай культуры

Апроч іншага, дзеяньне кампутарнай ролевай гульні The Bard's Tale адбываецца на Аркнэйскіх астравах, дзе гулец можа наведаць такія гарады, як Керкўал, Фінстаўн ці Стромнэс.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads