Армянская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Армя́нская мо́ва — адна з індаэўрапейскіх моваў. Аўтахтонная мова Закаўказьзя ды Малой Азіі. Карыстаецца арыгінальным пісьмом, створаным Мэсропам Маштоцам у 405—406 гадох. Да гэтага тэксты на армянскай мове запісваліся, верагодна, грэцкім ды арамейскім пісьмом. Шэраг твораў антычнай літаратуры дайшоў да нас толькі ў перакладзе на армянскую; акрамя таго лічыцца, што пераклады на старажытнаармянскую мову зьяўляюцца самымі блізкімі да арыгіналу паводле зьместу. Існуе меркаваньне, што армянская мова роднасная мёртвай фрыгійскай мове.
У працэсе разьвіцьця армянскай мовы вылучаюць тры пэрыяды:
- старажытны (з часу стварэньня альфабэту ў V стагодзьдзі да XI стагодзьдзя; назва мовы старажытных пісьмовых помнікаў — грабар)
- сярэдні (XII—XVI стагодзьдзі), напачатку XVI стагодзьдзя Акоп Мэгапарт пачаў друкаваць першыя кнігі на армянскай мове.
- новы (з XVII стагодзьдзя).
Сучасная армянская мова існуе ў двух варыянтах. Усходні варыянт (ашхарабар) заснаваны на арарацкім дыялекце, ім карыстаюцца ў Армэніі, Іране, краінах былога СССР. Заходні варыянт, заснаваны на канстантынопальскім дыялекце, распаўсюджаны ў турэцкай Армэніі, армянскіх дыяспарах у розных краінах Эўропы ды Амэрыкі.
У фанэтыцы вылучаюць 6 галосных ды 30 зычных гукаў. На працягу свайго разьвіцьця армянская мова страціла характарыстыку працягласьці галосных гукаў. Зычныя маюць тры шэрагі: звонкія, глухія і з прыдыханьнем.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads