Арсень Мігдалёнак

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арсень Мігдалёнак (нар. 2 траўня 2003 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Менску».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец акадэміі клюбу «Менску», дзе першым трэнэрам футбаліста быў Уладзімер Кірыенка. У 2019 годзе гулец пачаў гуляў у складзе клюбнага дублю. У 2022 годзе быў пераведзены ў першую каманду клюбу, але часта вяртаўся да шыхтаў рэзэрвовай дружыны. Толькі ў студзені 2023 году далучыўся да асноўнай каманды на сталай аснове, рыхтуючыся да сэзону[3]. Дэбют у складзе «мяшчанаў» у Найвышэйшай лізе адбыўся 23 красавіка ў матчы супраць гарадзенскага «Нёмана», калі Мігдалёнак зьявіўся на полі на 78-й хвіліне. У траўні замацаваўся ў складзе, стаўшы гульцом першай адзінаццатцы дружыны. 21 ліпеня ў матчы Кубка Беларусі супраць першалігавага «Маладэчна-2018» адзначыўся дублем, а 25 кастрычніка ўлучыў мяч у браму БАТЭ ў матчы чэмпіянату.

Міжнародная

У жніўні 2019 году футбаліст атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 17 гадоў), дзе запачаткаваў выступы 29 жніўня 2019 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Турэччыны. У наступным матчы 30 жніўня 2019 году супраць аднагодкаў з Латвіі забіў свой дэбютны гол. У студзені 2020 году футбаліст поруч са зборнай выправіўся на Кубак Разьвіцьця, які быў здабыты беларускімі футбалістамі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads