Арсэнал Тула

расейскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Арсэнал Тула
Remove ads

«Арсэна́л» (па-расейску: Арсенал) — расейскі футбольны клюб з гораду Тула. Заснаваны ў 1946 годзе. Раней у футбольных турнірах СССР і Расеі Тулу прадстаўляў клюб пад назвай «Арсэнал», гісторыя якога ўзыходзіць да каманды Зброевага заводу. У 2007 годзе згаданы клюб перайшоў у статус аматараў і некалькі гадоў выступаў у трэцім дывізіёне, на адзін сэзон атрымаўшы назву «Збройнік», а пасьля — «Арсэнал-Тула». У 2011 годзе клюб «Арсэнал» быў адноўлены, і ў 2012 годзе каманда вярнулася ў сыстэму прафэсійных лігаў Расеі[2][3][4]. Хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Арсэнал», які здольны зьмясьціць 19 241 глядача.

Хуткія факты Заснаваны, Горад ...
Remove ads

Гісторыя

Клюб, ад якога на сёньня паходзіць «Арсэнал», быў заснаваны на Тульскім зброевым заводзе ў сярэдзіне 1920-х гадох і да Другой сусьветнай вайны выступала ў гарадзкім і абласным чэмпіянатах. Да 1936 году клюб насіў назву «Збройзваод». За часам стварэньня ўсесаюзнага ДСТ працаўнікоў абароннай прамысловасьці «Зэніт» клюб быў уключана ў ягоны склад і пачаў называцца «Зэніт» зброевага заводу. Матчы праводзіліся на стадыёне «Зэніт» у Тульскім Крамлі. У чэмпіянаце СССР клюб пачаў браць удзел у 1946 годзе, як тульскі «Зэніт». У 1958 годзе каманда была аддзеленая ад заводу і з 1959 году стала выступаць на Цэнтральным стадыёне Тулы як гарадзкая каманда. Назва некалькі разоў зьмянялася са зьяўленьнем і зьменай «шэфаў» — тульскіх прадпрыемстваў, на чыім балянсе каманда знаходзілася, пакуль яе не вярнулі да зброевага заводу. У новы «зброевы» пэрыяд было абраная назва «Арсэнал». З 1989 году клюб перайшоў на гасразьліковыя рэйкі, а ў пачатку 1990-х атрымаў статус прафэсійнага клюбу.

У 2004 годзе даччынае прадпрыемства канцэрну Газпром, кампанія Цэнтаргаз, адзіны спонсар тагачаснага «Арсэналу», праз рэарганізацыю канцэрну і пераменаў у структуры Газпрому, спыніла фінансаваньне каманды. Клюбу давялося адмовіцца ад удзелу ў першым дывізіёне і на сэзон 2005 году заявіцца ў турнір другога дывізіёну. Пасьля сэзону 2006 году праз поўную адсутнасьць фінансаваньня каманда была вымушаная адмовіцца ад прафэсійнага статусу і перайсьці ў трэці дывізіён. У 2007 годзе на адзін сэзон назва клюбу зьмянілася на «Збройнік», а ў 2008—2010 гадох клюб меў назву «Арсэнал-Тула». У лістападзе 2011 году было пачатае адраджэньне клюбу як прафэсійнай структуры пад ранейшай назвай «Арсэнал»[5].

У тым жа 2011 годзе каманду ўзначаліў вядомы ў мінулым расейскі футбаліст Дзьмітры Аленічаў[6]. Таксама ў трэнэрскі штаб увайшлі шэраг даволі вядомых у Расеі былых футбалістаў. У клюб былі запрошаныя такія вядомыя гульцы як Ягор Цітоў, Дзьмітры Парфёнаў, Юры Коўтун, Дзьмітры Хлястоў, Вадзім Яўсееў, Уладзімер Бясчастных і Андрэй Канавалаў. Паводле вынікаў сэзону 2011—2012 гадоў «Арсэнал» заняў 8-е месца ў аматарскай лізе, а ўсе вядомыя футбалісты, закліканыя Аленічавым на дапамогу, за выключэньнем Аляксандра Філімонава пакінулі каманду, на іхнае месца трэнэрскі штаб запрасіў маладых і пэрспэктыўных гульцоў.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads