Архіпэляг ГУЛАГ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Архіпэляг ГУЛАГ» (па-расейску: Архипелаг ГУЛАГ) — нарыс расейскага пісьменьніка Аляксандра Салжаніцына пра прымусовую працу ў Савецкім Саюзе і сетку канцэнтрацыйных лягераў. Трохтомная кніга складаецца ў асноўным з наратыву, сабранага са сьведчаньняў відавочцаў і дасьледчага матэрыялу, а таксама з уласнага вопыту аўтара, які быў вязьнем такіх працоўных лягераў.
Кніга напісаная, як паказана пры ейным сканчэньні, у 1958—1968 гадох. Упершыню была апублікаваная ў арыгінале па-расейску ў Францыі ў 1973 годзе. У Савецкім саюзе існавала ў фармаце самвыдату, да афіцыйнага выданьня ў 1989 годзе.
Назва кнігі хавае ў сабе мэтафару, якая прасочваецца ва ўсёй працы. Словам архіпэляг малюецца мэтад і сыстэма канцэнтрацыйных лягераў, якія былі раскіданыя па ўсім СССР, параўноўваючы яе зь бязьмежных «ланцужком астравоў», якія вядомыя тым, хто меў няшчасьце на іх трапіць.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
- Трохтомны збор кнігі на сайце прысьвечаным Салжаніцыну
![]() |
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads