Архіў уніяцкіх мітрапалітаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Архіў уніяцкіх мітрапалітаў — каштоўны архіў па гісторыі ня толькі царкоўнай уніі, але й па гісторыі самага вялікага ў часавых межах пэрыяду гісторыі — пэрыяду Вялікага Княства Літоўскага.

На працягу існаваньня ўніяцкай царквы пры мітрапалітах існавала свая канцылярыя, у якой назапашваліся дакумэнты рознага характару. Зь цягам часу гэтыя матэрыялы склалі вялікі комплекс, сёньня вядомы пад назовам «Архіў уніяцкіх мітрапалітаў».

Велізарная частка архіва ўніятаў захоўваецца ў Расейскім дзяржаўным гістарычным архіве ў Санкт-Пецярбургу, у фондзе № 823, і мае назоў «Канцылярыя мітрапаліта грэка-ўніяцкіх цэркваў у Расеі». У фондзе сабрана 5850 адзінак захоўваньня, якія ахопліваюць прамежак часу ад 1470 па 1871 год. Надзвычай багатая й разнастайная інфармацыя пра унію на Беларусі зьмяшчаецца таксама ў архівах і рукапісных аддзелах бібліятэк Летувы, Польшчы, Расеі, Украіны.[1]

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads