Арцём Турыч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арцём Турыч (нар. 23 студзеня 2005 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Менску».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец берасьцейскага «Дынама». Выступаў за юнацкія каманды клюбу. У пачатку 2021 году разам з акадэміяй дынамаўцаў далучыўся да берасьцейскага «Руха», дзе пачаў абараняць колеры клюбу ў складзе дубля. У пачатку 2022 году «Рух» зьняўся з чэмпіянату Беларусі, але паўабаронца працягваў выступаць за каманду клюбу ў юнацкім першынстве.

У чэрвені 2022 году трапіў у структуру берасьцейскага «Цэнтра разьвіцьця футболу» (былая акадэмія «Дынама» і «Руха»), а ў ліпені быў аддадзены ў арэнду ў сталічны «Энэргетык»-БДУ[2]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 5 жніўня 2022 году ў матчы супраць «Віцебска» (3:0), калі выйшаў у пачатковым складзе і адгуляў першы тайм, а на сёмай хвіліне сустрэчы адзначыўся голам. У далейшым працягваў рэгулярна зьяўляцца на полі, пераважна выходзячы на замену. У жніўні 2023 году арэнда ў «Энэргетыку-БДУ» была падоўжаная яшчэ на год[3]. У студзені 2024 году прыяднаўся да берасьцейскага «Дынама», склаўшы трохгадовы кантракт[4]. Улетку 2025 году стаў футбалістам «Менску»[5].

Міжнародная

У кастрычніку 2021 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У лістападзе 2023 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads