Арызона
штат ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арызо́на (па-ангельску: Arizona) — 48-ы штат, які ўвайшоў у склад ЗША. Разьмешчаны на паўднёвым захадзе краіны. Нараўне зь Ютай, Каларада і Нью-Мэксыка ўваходзіць у лік «штатаў чатырох кутоў». Сталіца і найбуйнейшы горад штату — Фінікс. Насельніцтва штату ў 2005 годзе складала каля 5 939 292 чалавекі — па гэтым паказчыку Арызона займае 20-е месца ў ЗША. Арызона знакамітая сваім пустэльным ляндшафтам і кактусамі, якія растуць на тэрыторыі штату. У Арызоне мяккія зімы і высокія тэмпэратуры ў летні час году.

Remove ads
Геаграфія
На захадзе Арызона мяжуе з Каліфорніяй і Нэвадай, на поўначы — зь Ютай і Каларада, на ўсходзе — зь Нью-Мэксыка, на поўдні — з Мэксыкай.
Значная частка тэрыторыі штату прыходзіцца на горы, плято і пустэльні. У Арызоне знаходзіцца найбуйнейшы лясны масіў жоўтай хвоі. На поўначы штату знаходзіцца Вялікі Каньён ракі Каларада.
На паўночны ўсход ад цэнтру штату знаходзіцца Арызонскі кратэр, якому цяпер 50 000 гадоў.
Remove ads
Гісторыя
З нагоды этымалёгіі назвы Арызона адзінага меркаваньня няма, у ліку асноўных гіпотэз — гішпанская і індзейская.
Насельніцтва
На 2005 год насельніцтва Арызоны складае 5 939 292 чалавекі, што больш на 3,5% у параўнаньні з паказчыкам мінулага году.
Расавы склад насельніцтва:
- Белыя — 63,8%
- Лацінаамэрыканцы — 25,3%
- Індзейцы — 5%
- Чорныя — 3,1%
- Азіяты — 1,8%
- Прадстаўнікі зьмяшаных расаў — 2,9%
Рэлігійны склад насельніцтва:
- Пратэстанты — 42%
- Каталікі — 31%
- Баптысты — 9%
- Мармоны — 6%
- Мэтадысты — 5%
- Лютэране — 4%
- Астатнія пратэстанскія канфэсіі — 24%
- Астатнія рэлігіі — 2%
- Астатнія хрысьціяне — 1%
- Атэісты — 18%
Эканоміка
ВУП Арызоны на 2004 год складаў 187,27 мільярду даляраў. Калі б Арызона была незалежнай, яна б займала 61-е месца ў сьвеце па паказчыку ВУП, і абыйшла бы Нарвэгію, Данію, Чэхію, Ірляндыю, Фінляндыю і Новую Зэляндыю. Арызона займае 21-е месца ў ЗША паводле ўзроўню эканамічнага разьвіцьця. ВУП на душу насельніцтва складае $27 232, 39-ы па краіне. Здабыча медзі — важная галіна эканомікі, якая забясьпечвае 2/3 здабычы медзі ў краіне.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Арызона — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads