Арыс Тэсалёнікі

грэцкі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Арыс Тэсалёнікі
Remove ads

«А́рыс» (па-грэцку: Άρης) — грэцкі футбольны клюб з гораду Тэсалёнікаў. Заснаваны ў 1914 годзе. Клюб быў заснавальнікам Македонскай асацыяцыі футбольных клюбаў, а таксама Грэцкай фэдэрацыі футболу. Асноўнымі колерамі клюбу ёсьць залаты і чорны. Залаты колер адсылае да Македоніі, дзе гэты колер быў дамінуючым у культуры, а таксама ўзгадвае бізантыйскую спадчыну Тэсалёнікаў. Назва клюбу паходзіць ад грэцкага бога вайны Арэса. На клюбным лягатыпе адлюстраваная скульптура Арэса — Арэс Людавізі. Гэта лічыцца адной з найбуйнейшых каманд у Грэцыі. Трохразовы чэмпіён Грэцыі, уладальнік Кубка Грэцыі (1970).

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Клюб паўстаў як футбольны клюб, дзякуючы руплівасьці купы з 22 маладых сяброў у кавярні 25 сакавіка 1914 году. Назва Арыс адсылае да старажытнагрэцкага бога Арэса. Такі назоў быў натхнёны дзьвюма балканскімі войнамі 1912—1913 гадоў, калі Грэцыя ваявала супраць Асманскай імпэрыі перад тым, як уступіць у вайну з Баўгарыяй. У дадатак, у грэцкай міталёгіі Арэс часта канфліктаваў зь іншым богам Гэраклам, у гонар якога названы быў футбольны клюб і супернік «Іракліс».

Thumb
Чэмпіёны Грэцыі «Арыс» на вокладцы газэты 1928 году.

«Арыс» таксама мае суперніцтва з ПАОКам. Спачатку клюб базаваўся ля Аркі і магілы Галерыюса, але пасьля зьліцьця з двума дробных футбольнымі клюбамі ў 1919 і 1921 гадах база клюбу была перанесеная зусім недалёка, то бок да вуліцы Флэмінг ва ўсходніх Тэсалёніках. Першы стадыён быў пабудаваны на месцы, дзе ў цяперашні час месьціцца Марсавае поле. Хутка клюб стаў вельмі папулярным, і неўзабаве ў структуры былі створаны новыя каманды ў іншых відах спорту, акрамя футбольных.

У тыя часы бракавала усеагульнай прафэсійнай лігі Грэцыі, а клюбы спаборнічалі ў сваіх рэгіёнах, каб потым у агульным невялікім турніры пазмагацца за тытул нацыянальнага чэмпіёна. Першая афіцыйная гульня клюба была зладжаная ў 1923 годзе. Супернікам «Арыса» быў клюб «Мэгас Аляксандрас». У той год «Арыс» здабыў тытул чэмпіёну рэгіёну, што паўтарылася ў наступным годзе. У 1926 годзе клюб быў стаў атлетычным клюбам, бо акрамя футболу ў клюбе практыкаваліся іншыя віды спорту.

Першы буйны посьпех «Арыс» быў дасягнуты паміж 1927 і 1928 гадамі, калі клюб здабыў перамогу ў чэмпіянаце Грэцыі[2], перамогшы у фінальным турніры «Атромітас» і «Этнікос». Трэнэрам каманды быў немец Томас Кесьлер, а выбітнымі гульцамі «Арыса» былі, сярод іншых, Костас Бікелідыс, Сабас Багіяцыс, які стаў найлепшым бамбардзірам з шасьцю галамі, і Нікас Агелякіс, бамбардзір фіналу з чатырма галамі. У наступным годзе «Арыс» здабыў чэмпіёнскі тытул Тэсалёнікаў, згуляўшы два матчы супраць ПАОКу. У першым матчы, які ладзіўся 12 траўня 1929 году, «Арыс» і ПАОК згулялі ўнічыю зь лікам 1:1, у той час як другі матч выявіў пераможцам «Арыс», які быў мацней зь лікам 4:3. Нікас Агелякіс зрабіў хет-трык у тым матчы.

Remove ads

Склад

Актуальны на 15 лютага 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads