Асанаўскі вялікі камень
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Вялікі камень» Асанаўскі — валун у Беларусі, геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня[1].
Знаходзіцца за 800 мэтраў на захад ад вёскі Асаны. Ад лясной дарогі, што вядзе да в. Панарка, трэба ісьці да кар’ера, у 100 мэтрах ад якога знаходзіцца камень.
Валун ружовага граніту падобнага да рапаківі. Крышталы палявога шпату ў пародзе маюць выгляд прамакутніка памерам ад 1 да 6 см. Глыба прынесена ледавіком з тэрыторыі заходняй Фінляндыі прыкладна 130—150 тысячаў год таму падчас ашмянскай стадыі сожанскага аледзяненьня.
Абвод 14 м, аб’ём 21,1 м3, вага 56 т.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads