Асобны атрад БНР (сэрыя марак)
сэрыя марак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Асобны атрад БНР — сэрыя марак Беларускай Народнай Рэспублікі, выдадзеная ў 1920 годзе.

Апісаньне
На ўсіх пяці марках сэрыі — адзін малюнак: маладыя сяляне ў нацыянальных строях (Магілёўскі строй), хлопец і дзяўчына, сядзяць на лаўцы ля плота. Праект маркі быў выкананы мастаком Рыхардам Зарыньшам. Паводле меркаваньня гісторыкаў, прататыпам была выкарыстаная гравюра У. дэ Гарнэка, зьмешчаная ў трэцім томе выданьня «Живописная Россия» (1882 г.) пад назвай «Тыпы Магілёўскай губэрні»[1].
Выдадзена 5 марак розных наміналаў: 5, 10, 15, 50 капеек і 1 рубель. Існуюць зубцаваныя і незубцаваныя маркі. Агульны наклад — 5 мільёнаў асобнікаў (па 1 мільёне кожны). Адносіны зубцаваных да незубцаваных — 1:1. Незубцаваныя маркі былы выдадзены дзеля зьдзешаўленьня накладу. Зь іх 250 тысячаў было выраблена і бяз клею[2].
Наміналы:
- 5 капеек — зялёнага колеру
- 10 капеек — чырвонага колеру
- 15 капеек — фіялетавага колеру
- 50 капеек — цёмна-блакітнага колеру
- 1 рубель — бурага колеру
- 5 кап.
- 10 кап.
- 15 кап.
- 50 кап.
- 1 руб.
- 5 кап.
- 10 кап.
- 15 кап.
- 50 кап.
- 1 руб.
Remove ads
Гісторыя
У 1920 годзе ў Латвійскай дзяржаўнай друкарні ў Рызе выдадзеная сэрыя марак на замову камандаваньня Асобнага Атраду БНР. Надпіс «Асобны атрад» сьведчыць аб тым, што маркі выпускаліся для беларускага вайсковага фармаваньня на чале з генэралам Булак-Балаховічам. Замову на яго даваў старшыня Беларускай вайсковай камісіі ў Латвіі Кастусь Езавітаў.
Маркі былі ў выкарыстаньні з 14 лютага 1920 да 22 красавіка 1920 году. Маркі Асобнага атраду выкарыстоўваліся палявой поштай, якая засталася на тэрыторыі Латвіі, да красавіка 1920 году, і гасіліся асобным штампам.
Надалей гэты выпуск (пачынаючы з 1939 году) неаднаразова перавыдаваўся як эмігранцкім урадам БНР, так і «неафіцыйна», што спрычынілася да зьяўленьня вялікай колькасьці адменаў марак гэтага выпуску паводле якасьці друку[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads