Астрашыцкі замак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Астрашыцкі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Астрашыцкім Гарадку. Існаваў у XVII—XVIII стагодзьдзях.

Помнік абарончай архітэктуры
Астрашыцкі замак
КраінаБеларусь
ВёскаАстрашыцкі Гарадок
Дата заснаваньняXVII ст.

Remove ads

Гісторыя

Драўляны замак у Астрашыцкім Гарадку ўпамінаецца ў інвэнтары 1650 году.

Архітэктура

Комплекс складаўся з абарончых сьценаў і чатырох кутніх вежаў, аточаных штучным ровам і сажалкамі. Да замка вёў мост, уваход быў праз 3-ярусную браму-вежу «прускага муру», з бакоў якой узвышаліся яшчэ дзьве вежы. Брама завяршалася высокім шатровым дахам і мела ўсярэдзіне жылыя, гаспадарчыя і абарончыя памяшканьні. Налева ад брамы стаяў 1-павярховы драўляны палац. Жылыя памяшканьні палаца мелі размаляваныя дзьверы і столь, печы і каміны з каляровай кафлі. За палацам уздоўж абарончай сьцяны разьмяшчаліся варыўня, кузьня, пякарня, лазьня, бровар. Направа ад брамы стаялі дом «прускага муру» з жылымі пакоямі, каморай, вазоўняй, стайняй і сьвіран. Перад замкам знаходзіліся стайня, вадзяны млын і тартак[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads