Астурыйская мова

раманская мова From Wikipedia, the free encyclopedia

Астурыйская мова
Remove ads

Астурыйская мова — раманская мова, належыць да астурлеонскай падгрупы ібэра-раманскіх моў, уяўляла сабою дыялектны кантынуўм. Іншы пашыраны пункт гледжаньня лічыць увесь гэты дыялектны кантынуўм адным астурлеёнскай мовай. З гэтага пункту гледжаньня астурыйская зьяўляецца адной з пісьмовых варыянтаў астурлеёнскай. Назва «астурыйская мова» ці «бабле» належыць да той часткі гэтага кантынуўму, якая знаходзіцца на тэрыторыі гішпанскай аўтаномнай супольнасьці Астурыя (іншыя лякальныя варыянты — мірандская мова у Партугаліі і леёнская, эстрэмадурская, кантабрыйская мова ў адпаведных рэгіёнах Гішпаніі).

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...

Афіцыйнага статусу не мае, аднак законы ўстанаўліваюць, што ўлады павінны падтрымліваць яе захаваньне і вывучэньне. Рух за асобны статус астурлеёнскіх гаворак ад гішпанскай мовы распачаў Рамон Мэнэндас Пэдаль у 1906 годзе. У 1980 годзе астурыйскі варыянт кадыфікаваны «Акадэміяй астурыйскай мовы».

Thumb
Дыялектнае дзяленне Астурыі (зялёны колер — галісійская мова, ружовы — астурыйская)
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads