Атар Какабадзэ
грузінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ата́р Какаба́дзэ (па-грузінску: ოთარ კაკაბაძე; нар. 27 чэрвеня 1995 году) — грузінскі футбаліст, правы абаронца польскага клюбу «Краковія» і нацыянальнай зборнай Грузіі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец тбіліскага «Дынама». У 2014 годзе быў падцягнуты да першай каманды клюбу, у складзе якой 16 верасьня дэбютаваў у матчы супраць «Шукуры». Абаронца хутка замацаваўся ў складзе першай адзінаццатцы дружыны. Свой першы гол у складзе дынамаўцаў аформіў 25 кастрычніка 2015 году ў матчы супраць «Цхінвалі». Улетку 2016 году далучыўся да гішпанскага «Хімнастыка». Пасьля таксама гуляў у Даніі і Швайцарыі. Сэзон 2020—2021 гадоў Какабадзэ абараняў колеры гішпанскага клюбу «Тэнэрыфэ» з Сэгунды. 12 чэрвеня 2021 году ўзгодніў трохгадовую працоўную дамову з польскай «Краковіяй» з Экстраклясы[3]. У траўні 2024 году працягнуў супрацу з клюбам.
Міжнародная
Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Грузіі 8 кастрычніка 2015 году ў матчы супраць зборнай Гібральтару.
Remove ads
Дасягненьні
«Дынама»:
- Чэмпіён Грузіі: 2014, 2016
- Уладальнік Кубка Грузіі: 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Супэркубка Грузіі: 2014, 2015
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads