Атланта Дрым

жаночы баскетбольны клюб ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Атланта Дрым
Remove ads

«Атланта Дрым» (па-ангельску: Atlanta Dream) — амэрыканскі прафэсійны жаночы баскетбольны клюб, які базуецца ў Атланце. Каманда выступае ў Жаночай нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі ў складзе Ўсходняй канфэрэнцыі. «Дрым» быў заснаваны перад пачаткам сэзонам 2008 году. Не зважаючы на тое, што каманда прадстаўляе Атланту разам з клюбам НБА «Атлантай Гокс», афіцыйнай сувязі паміж імі няма. Каманда ладзіць хатнія матчы на пляцоўцы Гэйтўэй-Цэнтар-Арэны у Каледж-Парку. У 2010 годзе «Дрым» прабілася ў фінал ЖНБА, але зазнала там паразу ад «Сіетл Сторм». У 2011 і 2013 гадах каманда таксама саступіла ў фінальнай сэрыі, але гэтым разам «Мінэсоце Лінкс».

Хуткія факты Заснаваны, Месцазнаходжаньне ...
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads