Ахмэд III
султан Асманскай імпэрыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ахмэд III (па-асманску: احمد ثالث) — султан Асманскай імпэрыі, які кіраваў краінай з 1703 году да 1730 год. Сын султану Мэхмэда IV. Маці Ахмэда, Гюлнуш Султан, была этнічнай грэчанкай, і мела імя Эўмэнія Ворыя[6][7][8][9].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў горадзе Хачыёглу Пазарчык у рэгіёне Дабруджа. Узышоў на пасад у 1703 годзе, калі ягоны брат Мустафа II адрокся ад пасады[10]. Першыя дні панаваньня Ахмэда III прайшлі з намаганьнямі супакоіць янычараў, якія былі ў рэшце рэшт улагоджаныя. Аказваў падтрымку Крымскаму ханству ў ягоным супрацьстаяньні з расейскім войскам. У 1709 годзе даў прытулак швэдзкаму каралю Карлу XII, разьбітаму ў бітве пад Палтавай. Атрымаў перамогу ў расейска-турэцкае вайне, дзякуючы чаму Асманская імпэрыя атрымала кантроль над Азовам.
У 1720-я гады Асманская імпэрыя скарысталася смутай у Пэрсіі ў сувязі з уварваньнем туды аўганцаў і захапіла значныя тэрыторыі ў Заходнім Іране, але затым туркі трывалі паразу ад пэрсыдзкага шага Ашрафа. Чуткі аб гэтае паразе сталі падставай да паўстаньня насельніцтва Канстантынопалю, незадаволенага высокімі падаткамі і карупцыяй. Да гэтага паўстаньня далучыліся янычары, што прывяло да зьвяржэньня Ахмэда III.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads