Ахоўная сыгналізацыя

прылада атрыманьня і паказу зьвестак аб спробе пранікненьня ў ахоўванае збудаваньне From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ахо́ўная сыгналіза́цыя — прылада атрыманьня, апрацоўкі, перадачы і паказу зьвестак аб спробе пранікненьня ў ахоўванае збудаваньне.

На студзень 2014 году ў Менску звыш 54 000 кватэраў былі пад сыгналізацыяй[1]. На ліпень 2017 году Дэпартамэнт аховы МУС Беларусі сьцярог звыш 170 000 дамоў і кватэраў пры дапамозе сыгналізацыі. Такая ахова каштавала па 7 рублёў у месяц. Поўнае абсталяваньне ахоўнай сыгналізацыяй аднапакаёвай кватэры на 1-м паверсе абыходзілася 350 рублёў. Такое абсталяваньне ўлучала чуйнікі ў кожным памяшканьні з вакном, магнітакантактны апавяшчальнік пра адкрыцьцё дзьвярэй і інфрачырвоны выпраменьвальнік у калідоры для нагляду за выхадамі з пакояў і праходам каля ўваходных дзьвярэй[2].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads