Аўдронюс Ажубаліс
летувіскі журналіст і палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аўдро́нюс Ажуба́ліс (па-летувіску: Audronius Ažubalis; нар. 17 студзеня 1958, Вільня, Летувіская ССР) — летувіскі журналіст, дзяржаўны дзяяч, Міністар замежных справаў Летувы (2010—2012).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Аўдронюс Ажубаліс скончыў сярэднюю школу імя Антанаса Венуоліса ў Вільні (1976). Адлічаны з другога курсу гістарычнага факультэту Віленскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту за сувязь зь летувіскай Хэльсынскай групай. У 1977—1979 роках служыў у войску.
У 1979—1988 роках працаваў у Летувіскім дзяржаўным камітэце па справах выдавецтваў, друку і кніжнага гандлю, Летувіскім навукова-мэтадычным цэнтры культуры, Летувіскім дзяржаўным камітэце тэлебачаньня і радыёвяшчаньня, Летувіскім рэспубліканскім агенцтве па пракаце кінафільмаў. У 1989 завочна скончыў факультэт журналістыкі Віленскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
У 1989—1990 роках працаваў карэспандэнтам газэты Саюдзісу «Atgimimas» («Адраджэньне»). У 1990 цягам шасьці месяцаў вывучаў палітыку і эканоміку ў Сусьветным інстытуце прэсы Макалестэрава коледжа (ЗША).
У 1990—1992 быў прадстаўніком па сувязях з прэсай старшыні Вярхоўнага Савету Вітаўтаса Ландсбэргіса. У 1991—1993 займаў пасаду загадчыка Цэнтру інфармацыі й аналізу Вярхоўнага Савету (Аднаўленчага Сойму).
У 1993 року заснаваў першы ў Летуве кансультацыйны цэнтар па сувязях з грамадзкасьцю, якіі кіраваў да лістапада 1996 року. У 1996 быў абраны ў Сэйм Летувіскай Рэспублікі. Падчас дэпутацтва займаў пасады старшыні Камітэту замежных справаў, намесьніка старшыні Камітэту па эўрапейскіх справах. Сябар Партыі кансэрватараў Летувы «Зьвяз Айчыны» (цяпер — Зьвяз Айчыны — Летувіскія хрысьціянскія дэмакраты) з 1998 року.
У 1998—2000 адначасна зьяўляўся прэзыдэнтам Летувіска-Брытанскай гандлёвай палаты. Пасьля сканчэньня дэпутацкага тэрміну быў генэральным дырэктарам грамадзкай установы «Цэнтар перакладаў, дакумэнтацыі ды інфармацыі» пры канцылярыі Ўраду Летувіскай Рэспублікі (2001—2004), прэзыдэнтам Нацыянальнай асацыяцыі выдаўцоў часопісаў (2001—2003).
У лістападзе 2004 року зноў абраны ў Сэйм, у 2008 пераабраны; стаў старшынём Камітэту замежных справаў.
11 лютага 2010 прызначаны міністрам замежных справаў Летувы. У 2011 старшыняваў у АБСЭ як прадстаўнік Летувы.
У 2012 року абраны ў Сэйм, пераабраны ў 2016.
Валодае ангельскай і маскальскай мовамі.
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
- Памятны мэдаль трынаццатага студзеня (1999)
- Ордэн «За заслугі» (Украіна) III ступені (2007)
Сям’я
Жанаты, мае двух дачок.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads