Аўстрыйская партыя свабоды

аўстрыйская палітычная партыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Аўстрыйская партыя свабоды
Remove ads

Аўстрыйская партыя свабоды, АПС (па-нямецку: Freiheitliche Partei Österreichs, FPÖ) — правапапулісцкая, праваэкстрэмісцкая, эўраскептычная, нямецка-нацыяналістычная аўстрыйская палітычная партыя. Сярод заснавальнікаў партыі было шмат дзеячоў эпохі нацыянал-сацыялізма, у прыватнасьці нацыстам быў і першы лідэр партыі Антон Райнталер. Партыя прадстаўленая ва ўсіх дзевяці Ляндтагах фэдэральных земляў Аўстрыі, і ў шмат якіх радах меншага ўзроўню. З 1986 па 2005 год галоўнай фігурай у партыі быў Ёрг Гайдэр, які ў 2005 выйшаў з партыі і заснаваў Суполку за будучыню Аўстрыі (па-нямецку: Bündnis Zukunft Österreich, BZÖ). Доўгі час была трэцяй партыяй краіны паводле вынікаў парлямэнцкіх выбараў.

Хуткія факты Заснавальнік, Дата заснаваньня ...

Працяглы час старшынём і лідэрам партыі быў Гайнц-Крыстыян Штрахэ, пад кіраўніцтвам якога партыя паступова аднавіла сваю папулярнасьць, атрымаўшы у 26% на парлямэнцкіх выбарах 2017 году. АПС сталася малодшым партнэрам у кааліцыі ва ўрадзе з Аўстрыйскай народнай партыяй. У траўні 2019 году праз скандал з кіраўнікамі партыі ўрад Аўстрыі пайшоў ў адстаўку. Штрахэ быў адстаўлены з пасады віцэ-канцлера і лідэра партыі[1], у вынікі карупцыйнага скандалу, вядомага як Ібіца-гэйт. Пасьля новых выбараў падтрымка партыі значна скарацілася[2][3]. На выбарах у парлямэнт 2024 году партыя ўпершыню ў сваёй гісторыі атрымала першае месца, але астатнія палітычныя сілы адмовіліся будаваць зь ёй кааліцыю, таму партыя знаходзіцца ў апазыцыі. Аўстрыйскую партыю свабоды ачольвае Гэрбэрт Кікль. Яна выступае за ўзмацненьне кантролю над іміграцыяй, барацьбу са злачыннасьцю і ўсялякую падтрымку сям’і.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads