Беларускае грамадзка-культурнае таварыства (Санкт-Пецярбург)
грамадзкае аб’яднаньне ў Санкт-Пецярбургу (Расея) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларускае грамадзка-культурнае таварыства ў Санкт-Пецярбургу — грамадзкае аб’яднаньне, заснаванае ў 1989 годзе.
Адзін з заснавальнікаў таварыства сказаў[1]
У 1989 годзе я ўдзельнічаў у стварэньні Беларускага грамадзка-культурнага таварыства, якое стала першым з 1917 году згуртаваньнем суайчыннікаў у горадзе на Няве.
Таварыства праводзіць навуковыя канфэрэнцыі, творчыя сустрэчы, лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі, культурна-асьветную работу. Мае філіялы — Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і рэгіянальную суполку Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў[2]. У 1992 годзе намаганьнямі БГКТ на месцы масавых расстрэлаў савецкіх грамадзянаў у гарадзкім пасёлку Левашова пастаўлены памятны крыж ахвярам зь Беларусі і Летувы, падрыхтавана кніга «Мартыралёг беларусаў Ленінграду». Прымае ўдзел у міжнародных і беларускіх навуковых канфэрэнцыях, зьездах беларусаў сьвету і блізкага замежжа і іншае. Калектыў мастакоў «Маю гонар» наладжвае выстаўкі ў Расеі, Беларусі, краінах Балтыі.
Remove ads
1990-ыя гады
Юры Туронак паехаў на канфэрэнцыю «Санкт-Пецярбург у беларускай культуры», якая праходзіла 3 чэрвеня 1996 году ў месьце Санкт-Пецярбург[3]. Юры Туронак выступіў з дакладам «Браты Іваноўскія і Пецярбург», надрукаваным пазьней у «Беларускім зборніку» тамтэйшай Асацыяцыяй беларусістаў.
У 1998 годзе зьвярнуліся да газэты Рунь і да другога зьезду беларусаў Прыбалтыкі старшыня БГКТ Валянціна Грыцкевіч і старшыня Таварыства Культуры Беларусаў у Маскве Генадзь Лех. Яны зьвярнуліся да суполак беларусаў у Расеі. Яны спрабавалі сарваць зьезд беларусаў у Башкартастане, ва Ўфе[4]. Яны хацелі правесьці зьезд, які будзе ня будзе мець сувязь з урадам А. Лукашэнкам.
27 сакавіка 1999 году ў Маскве адбыўся зьезд беларускамоўных суполак Расеі з некалькіх гарадоў[5]:
На зьезьдзе стварылі Міжрэгіянальныю асацыяцыю беларусаў Расеі. Старшынём стаў Генадзь Лех (Масква), першым намесьнікам стаў Валянцін Грыцкевіч (Санкт-Пецярбург), а другім намесьнікам стаў Алег Рудакоў (Іркуцк).
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads