Беларуская рэспубліканская піянэрская арганізацыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларуская рэспубліканская піянэрская арганізацыя
Remove ads

Беларуская рэспубліканская піянэрская арганізацыя — найбуйнешае[1] дзіцячае грамадзкае аб’яднаньне рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, заснаванае ў 1990 годзе. З 2004 году брала ўдзел ў Рэспубліканскай каардынацыйнай радзе кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў[2]. У 1994 годзе налічвала 94 тыс. чальцоў, у 1997-м — 133 тыс., у 2003 годзе — 300 тыс., у 2005 годзе — 435 тыс. чальцоў. У 2009 годзе стала налічваць 580 тыс. дзяцей ва ўзросьце ад 7 гадоў[3]. У 2010-м налічвала 596 тыс. дзяцей, у тым ліку 228 тыс. дзяцей ад 7 да 10 гадоў[4] і 313 тыс. — ад 10 да 14-і[5]. З 2006 году пасаду старшыні займае Натальля Абравец[6].

Хуткія факты Абрэвіятура, Дэвіз ...
Thumb
Значак БРПА часоў 1992—1995 гг

Зьяўляецца пераемніцай Усесаюзнай піянэрскай арганізацыі, Беларускай рэспубліканскай піянэрскай арганізацыі імя У. І. Леніна[7].

Remove ads

Кіраваньне

  • Зьлёт. Склікаецца аднойчы на 3 гады. Правамоцны пры ўдзеле больш як паловы прадстаўнікоў. Абірае Раду ды Кантрольна-рэвізійную камісію.
  • Рада. Зьбіраецца штоквартал. Правамоцная пры ўдзеле паловы чальцоў. Кіруе ўласнасьцю ды бароніць зацікаўленасьці чальцоў перад іншымі ўстановамі. Ухваляе каштарыс ды выконвае пастановы Зьлёту. Наймае супрацоўнікаў ды займаецца выдавецкай дзейнасьцю.
  • Кантрольна-рэвізійная камісія. Зьбіраецца штоквартал. Правярае грашовую справаздачнасьць.
Remove ads

Дзейнасьць

Паводле Статуту арганізацыя ажыцьцяўляе наступныя віды дзейнасьці:

  • правядзеньне сэмінараў, нарадаў, спабораў, выставаў, канцэртаў і кірмашоў;
  • выдавецкая дзейнасьць і прадпрымальніцтва;
  • аздараўленьне дзяцей і падлеткаў ды разьмеркаваньне дабрачыннай дапамогі[8].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads