Баварская Савецкая Рэспубліка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Баварская Савецкая Рэспубліка
Remove ads

Баварская Савецкая Рэспубліка (па-нямецку: Bayerische Räterepublik) — кароткачасовае дзяржаўнае ўтварэньне, абвешчанае саветам працоўных і салдацкіх дэпутатаў 13 красавіка 1919 году ў Мюнхэне. Праіснавала да 1 траўня 1919 году й было задаўленае як сэпаратысцкае фармаваньне ў рамках Ваймарскай рэспублікі. Сталіцай дзяржаўнага ўтварэньня быў горад Мюнхэн.

Хуткія факты

Галавой ураду быў нямецкі пісьменьнік, чалец Незалежнай сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны (НСДПН) Эрнст Толер. Да 29 красавіка 1919 году Баварская чырвоная армія вяла пасьпяховыя баі за ўсталяваньне кантролю над тэрыторыяй Баварыі. 27 красавіка камуністы выйшлі са складу ўраду Баварскай савецкай рэспублікі. 29 красавіка нямецкія войскі й часткі Фрайкора перайшлі ў контранаступ. 1 траўня 1919 году ўрадавыя войскі й злучэньні Свабоднага корпуса ўвайшлі ў Мюнхэн. 3 траўня прайшло апошняе паседжаньне ўрада БСР. 5 траўня 1919 году былі здушаныя апошнія месцы супраціву.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Баварская Савецкая Рэспублікасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads