Багуслаў Корвін-Гасеўскі
(1669—1744) біскуп смаленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Багуслаў Корвін-Гасеўскі (1660 — 24 чэрвеня 1744) — рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Духоўны пісар вялікі літоўскі (1720)[3], біскуп смаленскі (ад 1724)[4].
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Корвін-Гасеўскіх гербу «Сьлепаўрон», сын гетмана польнага літоўскага Вінцэнта й Магдалены з Канапацкіх.
За часамі грамадзянскае вайны ў ВКЛ падтрымліваў супраціўнікаў Сапегаў. У 1722 зрабіўся суфраганам беларускім і біскупам тытулярным акатэнскім. У 1723 увайшоў да віленскае капітулы, у 1724 зрабіўся смаленскім біскупам.
У 1729 як супраціўнік Аўгуста Моцнага склаў дамову з францускім паслом Антуанам Фэлісам дэ Манці з мэтай дамагчыся стальцу для Станіслава Ляшчынскага. Атрымліваў ад Францыі ў памеры 60 тыс. ліўраў хабар за сарваньне кожнага сойму за часамі гаспадараньня Аўгуста Моцнага (сарваў соймы ў 1730 у Горадні й 1732 у Варшаве). Зьвяртаўся таксама да Расеі з мэтай змаганьня з абсалютызмам караля і вялікага князя, атрымаў ад расейскага пасла Фрыдрыха Казіміра фон Лёвэнвольдэ 4 пары сабалёў і 100 залатых чырвонцаў. Быў расчараваны тым, што не атрымаў пасаду біскупа віленскага, і ў 1730 на банкеце, дзе была ўся капітула, кінуў у новага біскупа Міхала Зянковіча келіхам і бутэлькай.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads