Балотная чарапаха эўрапейская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Балотная чарапаха эўрапейская
Remove ads

Балотная чарапаха эўрапейская (Emys orbicularis) — від паўзуноў сямейства прэснаводных чарапах. Адзіны ў Беларусі прадстаўнік атраду чарапах.

Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...
Remove ads

Апісаньне

Даўжыня панцыру 16—18 (да 22) см, шырыня каля 15 см, вышыня 6—8 см, маса цела 400—600 (часам да 1500) г. Хвост крыху меншы за палову даўжыні панцыру. Сьпінны і брушны шчыты панцыра злучаны паміж сабой рухомай сухажыльнай зьвязкай. Зьверху панцыр гладкі і афарбаваны ў цёмна-аліўкавыя, жоўта-карычневыя або цёмна-шэрыя (да чорнага) тоны. На гэтым цёмным фоне рассыпаны дробныя сьветла-жоўтыя плямкі або рысачкі. Зьнізу панцыр мае афарбоўку ад жаўтаватай да цёмна-бурай. Галава, шыя і канечнасьці таксама пакрыты дробнымі жаўтаватымі плямкамі на цёмным фоне.

Remove ads

Літаратура

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1996. — ISBN 985-11-0067-6

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads