Балтыйская сынэкліза

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Балтыйская сынэкліза — адмоўная структура на паўночным захадзе Расейскай пліты, частка Балтыйска-Прыднястроўскай зоны пэрыкратонавых прагінаў.

Займае тэрыторыі Летувы, Латвіі, Эстоніі, Калінінградзкай вобласьці Расеі, Польшчы, Даніі, частку Швэцыі і Балтыйскага мора. Сучляняецца на паўночным захадзе з Балтыйскім шчытом, на ўсходзе з Латыскай седлавінай, на паўднёвым усходзе зь Беларускай антэклізай, на паўднёвым захадзе аддзелена ад Паморскай упадзіны лініяй Тэйсэйра-Торнквіста. Распасьціраецца на паўночны ўсход на 700 кілямэтраў, шырыня 250—500 кілямэтраў.

Падмурак апушчаны на глыбіню 8 кілямэтраў (на паўднёвым захадзе). Запоўнена адкладамі ад вэндзкай да пермскай сыстэмаў, часткова мэза-кайназойскімі. Балтыйская сынэкліза ўтварылася падчас каледонскага этапу гораўтварэньня. У плятформавым чахле вылучаюцца верхнебайкальскі, каледонскі, герцынскі і кімэрыйска-альпійскі структурна-фармацыйныя комплексы. 3ь імі зьвязаныя Балтыйская нафтагазаносная вобласьць, радовішчы гаручых сланцаў, бурштыну і іншых карысных выкапняў.

Remove ads

Літаратура

  • Зінавенка Г. Балтыйская сінекліза // БЭ ў 18 т. Т. 2. Мн., 1996.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads