Барташ Мрозэк

польскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Барташ Мрозэк
Remove ads

Ба́рташ Мрозэк (па-польску: Bartosz Mrozek; нар. 23 лютага 2000 году) — польскі футбаліст, брамнік клюбу «Лех».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец клюбу «Палёніі» з Лазіска Гурнэ, акрамя таго гуляў у юнацкім камандах «Розвую» і ГКС Тыхы. У 2014 годзе далучыўся да акадэміі познанскага «Леху», дзе гуляў у камандзе да 19 гадоў і рэзэрвовай камандзе[2]. Ягоны талент заўважылі скаўты «Манчэстэр Юнайтэд», якія запрасілі юнака да сябе ў пачатку 2017 году. Пазьней маладзёну быў прапанаваны кантракт з боку «Крыстал Пэлас», але галкіпэр пастанавіў застацца ў Польшчы[3].

З 2021 году гулец пераважна гуляў за другую каманду клюбу, але двойчы абараняў браму «Леха» ў кубкавых матчах[4]. Пасьля на правах арэнды далучыўся да мелецкай «Сталі», дзе ў сэзоне 2022—2023 гадоў быў асноўным брамнікам клюбу Экстраклясы. Сэзон 2023—2024 гадоў футбаліст пачаў у «Леху», выйшаўшы ў пятым туры зь першых хвілінаў сустрэчы на замену Філіпу Бэднарку, але неўзабаве стаў гульцом першай адзінаццатцы. У лістападзе 2023 году было абвешчана аб падаўжэньні кантракту з познанскім клюбам да 30 чэрвеня 2026 году[5].

Remove ads

Дасягненьні

«Лех»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads