Бартломей Удовік
польскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бартло́мей Удо́вік (па-польску: Bartłomiej Wdowik; нар. 25 верасьня 2000 году) — польскі футбаліст, левы абаронца клюбу «Ягелёнія» (у арэндзе з партугальскага клюбу «Брага»).
Remove ads
Кар’ера
Прафэсійную кар’еру гулец пачаў у хожаўскім «Руху», які на той час выступаў у Другой лізе. Ужо праз год абаронца далучыўся да каманды Першай лігі «Одры». У студзені 2020 году Ўдовік далучыўся да складу беластоцкай «Ягелёніі»[2], дзе замацаваўся ў асноўным складзе. Улетку 2024 году быў набыты партугальскім клюбам «Брага», але амаль адразу выправіўся ў арэнду ў нямецкі клюб «Гановэр-96». У першай палове сэзону быў футбалістам стартавай адзінаццатцы каманды з Другой Бундэсьлігі. 26 чэрвеня 2025 году Ўдовік вярнуўся ў «Ягелёнію» на правах гадавой арэнды[3].
Remove ads
Дасягненьні
«Ягелёнія»:
- Чэмпіён Польшчы: 2024
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads