Барысфэн Магілёў
беларускі баскетбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«ЦАП-Барысфэн», поўная назва Цэнтар алімпійскага рэзэрву — Барысфэн, былая назва — БК «Тэмп» — беларускі баскетбольны клюб з Магілёва, што выступае ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
Remove ads
Гісторыя
Праз БК «Тэмп», зь якім асацыяваўся ўвесь баскетбол у Магілёве, прайшлі шматлікія гульцы, якія пазьней выступалі за іншыя беларускія клюбы, зборную і ў замежных камандах. Сярод іх — Чэмпіёны Эўропы 1994 году: Андрэй Крыванос, Аляксандар Радзіёнаў, Андрэй Сьвірыдаў. Вялікі ўнёсак у разьвіцьцё клюбу зрабіў заслужаны трэнэр Рэспублікі Беларусь — Аляксандар Гуляеў. заснавальніка клюбу і доўгі час яго нязьменным лідэрам і кіраўніком быў Анатоль Комлеў.
У 2011 годзе клюб зьмяніў назву на «Барысфэн»[1]. З 2014 па 2015 клюб называўся «Барысфэн-Колас». У 2015 годзе клюб знаходзіўся на мяжы закрыцьця з-за фінансавых праблемаў і застаўся існаваць дзякуючы падтрымцы Цэнтру алімпійскага рэзэрву (ЦАР)[2]. Таму з 2015 году клюб называецца «ЦАР-Барысфэн».
Remove ads
Дасягненьні
- Срэбраны прызэр Чэмпіянату Беларусі: 2018, 2019, 2020
- Бронзавы прызэр Чэмпіянату Беларусі: 2015, 2016, 2017
- Фіналіст Кубка Беларусі: 2016, 2018
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads