Барыс Беразоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Барыс Беразоўскі
Remove ads

Барыс Абрамавіч Беразоўскі (нарадзіўся 23 студзеня 1946, Масква, Расея — 23 сакавіка 2013, Аскот, Вялікабрытанія) — расейскі прадпрымальнік і палітычны дзяяч, навуковец-матэматык, уваходзіў у найбліжэйшае асяродзьдзе Барыса Ельцына, палітычны апанэнт Уладзімера Пуціна.

Хуткія факты дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі[d], Асабістыя зьвесткі ...

З 20 верасьня 2001 году знаходзіўся ў вышуку ў Расеі па абвінавачваньні ў махлярстве, адмываньні грошай, спробе гвалтоўнага захопу ўлады. У апошнія гады жыцьця пражываў ў Вялікабрытаніі ў якасьці палітычнага ўцекача. З 2003 году меў брытанскі дакумэнт (Travel document) на імя Платона Яленіна (па-расейску: Платон Еленин)[4]. Зьяўляўся грамадзянінам Расейскай Фэдэрацыі. У 1996 годзе адмовіўся ад грамадзянства Ізраілю[5].

У 1997 годзе часопіс Forbes ацэньваў яго стан у 3 млрд даляраў. Напрыканцы жыцьця фінансавае становішча Беразоўскага значна пагоршылася. Ён накапіў значныя пазыкі, яму давялося звольніць памочнікаў, амаль усю ахову і выставіць на продаж некалькі дамоў, якія яму належалі.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads