Барыс Шрамко

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Барыс Шрамко (па-ўкраінску: Борис Андрійович Шрамко; 17 студзеня 1921, Гомель, РСФСР — 8 ліпеня 2012[1], Харкаў, Украіна) — украінскі гісторык і археоляг. Доктар гістарычных навук (1965), прафэсар.

Біяграфія

У час Вялікай айчыннай вайны служыў у дзеючай арміі (1942—1946). У 1949 годзе скончыў Харкаўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Максіма Горкага. Абараніў доктарскую дысэртацыю ў 1965 годзе ў Інстытуце археалёгіі Акадэміі навук СССР. З 1965 па 1977 год загадчык катэдры старажытнай гісторыі і археалёгіі Харкаўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Максіма Горкага. З 1977 году прафэсар гэтай катэдры (пазьней — катэдра гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археалёгіі).

Remove ads

Навуковая спадчына

Аўтар каля 250 навуковых прац, сярод якіх 3 манаграфіі, 3 падручнікі з грыфам Міністэрства адукацыі. У 1960—1970 гадах прадстаўляў Украіну ў навуковых структурах ЮНЭСКО. Кіраваў Таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры. Сябра рэдкалегіяў прафэсійных навуковых выданьняў, навуковы кансультант Украінска-нямецкай археалягічнай экспэдыцыі. Цягам 50 гадоў кіраваў Северска-Данецкай ды Скіфа-Славянскай археалягічнымі экспэдыцыямі. Адкрыў новую археалягічную культуру — бандарыхінскую. Дасьледваў гарадзішчы: Данец, Любоцін ды Бельск (даказаў тоеснасьць да прыгаданнага Герадотам гораду Гелон[2]). Дзякуючы яго досьледам быў удакладнены ўзрост гораду Харкава.

Манаграфіі і артыкулы

  • Шрамко Б. А. Древности Северского Донца. — Харков,ХГУ им. М.Горького, 1962.
  • Шрамко Б. А. Бельское городище скифской эпохи (город Гелон). — К., 1987. — 182 с.
  • Шрамко Б. А. Рождение Харькова: монография / Б. А. Шрамко, В. В. Скирда. — Харьков: Восточно-региональный центр гуманитарно-образовательных инициатив, 2004. — 118 с
  • Справочник по археологии Украины. Харьковская область. — Киев: Наукова думка,1977. — 155 с (у суаўтар.).
  • Археологія залізного віку Східної Європи. — Харків, 2000 (у суаўтар.)
  • Шрамко Б. А. Крепость скифского времени у с. Бельск — город Гелон // Скифский мир. — К., 1975.
  • Шрамко Б. А. До питания про виробництво заліза у болгаро-аланських племен салтівської культуpи // BXУ. — 1969. — № 35. — Серія «Історія». — Вип.3. — С.74-81. (у суаўтар.)
Remove ads

Узнагароды і прэміі

  • 1943 — Ордэн Чырвонай зоркі.
  • 1945 — Ордэн Чырвонай зоркі.
  • 1945 — мэдаль «За баявыя заслугі».
  • 1996 — ганаровы прафэсар Харкаўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя В. Н. Каразіна
  • 2001 — званьне ганаровага дзеяча навукі і тэхнікі Ўкраіны.
  • 2002 — ордэн Багдана Хмяльніцкага

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads