Беларускае аб’яднаньне ў Заходняй Аўстраліі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Беларускае аб’яднаньне ў Заходняй Аўстраліі — арганізацыя беларусаў у Аўстраліі створаная ў 1958 годзе ў Пэрце (Заходняя Аўстралія).

Беларускае аб’яднаньне займаецца арганізацыяй нацыянальных мерапрыемстваў, прэзэнтацыяй беларусаў у сувязях зь іншымі арганізацыямі. Уласнымі сіламі пабудавалі Беларускі народны дом, дзе знаходзіцца рэлігійна-культурны цэнтар беларускага жыцьця. Прадстаўнікі аб’яднаньня рэгулярна ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, ладжаных іншымі нацыянальнымі арганізацыямі і аўстралійскімі ўладамі. Значным дасягненьнем ёсьць шматгадовая дзейнасьць беларускага радыё ў Пэрце. З 1979 году аб’яднаньне зьяўляецца сябрам Фэдэральнай рады беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі. У 1990-х гадах прадстаўніком зьнешніх сувязей арганізацыі зьяўляўся Міхась Раецкі, а прадстаўніком газэты «Беларус» — Марыя Мароз.

Remove ads

Старшыні

  • Міхась Раецкі
  • Аляксандр Мароз
  • Леў Дамброўскі
  • Міхась Раецкі (малодшы) (з 1987 году)

Сябры ўправы

Алекс Мароз, Марыйка Ёлаб, Сяргей Дамброўскі, Марыя Пятрэнка, Эўфрасіньня Дамброўская, Марыя Мароз, Міхась Ёлаб[a].

Заўвагі

  1. Управа рэгулярна пераабіралася.

Літаратура

  • Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І. Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., [4] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3). — С. 445—446. — ISBN 985-6730-79-1
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads