Беларускае культурнае таварыства «Грунвальд»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларускае Культурнае Таварыства «Грунвальд» — добраахвотная грамадзкая арганізацыя беларусаў Эстоніі.
Дзейнасьць
Таварыства было зарэгістравана пры Эстонскім фондзе культуры ў студзені 1990 г. інжынэрам Эстонскага тэатра драмы Валерыем Чыжыкам. Тады ж тыражом 25 000 асобнікаў быў апублікаваны першы нумар інфармацыйнага бюлетэня «Грунвальд». Мэтай выдання было «даць максімум інфармацыі беларусам Эстоніі аб падзеях у Беларусі, садзейнічаць нацыянальна-культурнаму адраджэньню, дапамагчы ў вывучэньні беларускай мовы». У далейшым меркавалася павялічыць у два разы тыраж і выпускаць бюлетэнь двойчы на месяц.
У інтэрв'ю газеце «Савецкая Эстонія» В. Чыжык адзначаў, што Таварыства працавала «ў самым цесным кантакце» з Народным фронтам, Саюзам пісьменнікаў, Саюзам кінэматаграфістаў, ТБМ, Купалаўскім тэатрам, вядомымі гісторыкамі і пісьменьнікамі. Прадстаўнікі Таварыства, па словах Чыжыка, удзельнічалі у мерапрыемствах Народнага фронту, у тым ліку Чарнобыльскім шляху. Была задума наладзіць сувязь паміж беларусамі ў розных гарадах Эстоніі, а таксама ўстанавіць сувязі з суайчыннікамі за мяжой[1].
26 красавіка 1990 г., у гадавіну Чарнобыльскай катастрофы, Таварыства арганізавала акцыю «гадзіна нацыянальнага траўру» на Ратушнай плошчы Таліна[2].
У кастрычніку 1990 г. Таварыства надрукавала тыражом 27 500 асобнікаў скарочаную вэрсію брашуры «Кароткі агляд гісторыі Беларусі для беларускіх дадатковых школ», выпушчанай у 1968 г. у ЗША[3]. Сродкі ад яе рэалізацыі плянавалася перадаць дзецям Беларусі і Расіе, якія пацярпелі ад чарнобыльскай аварыі, а таксама дзіцячым арганізацыям Эстоніі[4].
Таварыства налічвала каля 100 сталых таварышаў[5].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads