Беларускае культурна-асьветнае таварыства (Бабруйск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белару́скае культу́рна-асьве́тнае тавары́ства — грамадзкая арганізацыя ў Бабруйску, дзейнічала ў 1917—1919 гг. Заснаванае паводле ініцыятывы мясцовай інтэлігенцыі (выкладчыкі Бабруйскай гімназіі М. В. Азбукін, В. Д. Дружчыц, супрацоўніца гарадзкой бібліятэкі Ю. В. Бібіла, сьвятар К. Давідовіч, М. І. Каліноўскі, Ф. Ляшэвіч, Ф. А. Чарнецкі і інш.) з мэтай спрыяць уздыму культурнага й матэрыяльнага ўзроўню беларускага народу. У лекцыях, артыкулах, спэцыяльных праклямацыях сябры таварыства прапагандавалі ідэі нацыянальнага адраджэньня беларускага народу, ягонае культуры й мовы, вялі палеміку з праціўнікамі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Таварыства выступала за стварэньне сыстэмы нацыянальнай адукацыі, папулярызавала гісторыю, этнаграфію, мастацтва Беларусі.
Remove ads
Літаратура
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7 С. 396
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads