Беларуская грамада ў Празе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларуская грамада ў Празе — беларуская грамадзкая арганізацыя, каардынацыйны орган беларускіх палітычных і грамадзкіх арганізацыяў у Чэхаславаччыне ў 1920—1925 гадох.
Гісторыя

Утварылася ў сьнежні 1920 году ў Празе з ініцыятывы консула Беларускай Народнай Рэспублікі Мікалая Вяршыніна, які стаў старшынём арганізацыі. У кіраўніцтва таксама ўваходзілі Ян Станкевіч (віцэ-старшыня), Ігнат Дварчанін, Іван Ермачэнка, Міхась Каберац, Сяргей Бусел і інш.
Праводзіла лекцыі, рэфэраты і іншыя культурныя імпрэзы. 30 снежня 1924 году зладзіла юбілейную вечарыну, прысьвечаную 40-м угодкам з дня сьмерці Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча.
Пры арганізацыі дзейнічала студэнцкая сэкцыя (больш за 100 студэнтаў-беларусаў вышэйшых школаў, старшыня Ян Станкевіч). У 1923 годзе з прычыны палітычных супярэчнасьцяў з студэнцкай сэкцыі вылучылася група прагрэсіўнага студэнцтва на чале зь Міхасём Каберацам[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads