Беларуская дзяржаўная філярмонія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Устано́ва «Белару́ская дзяржа́ўная о́рдэна Працо́ўнага Чырво́нага Сьця́га філярмо́нія» — філярмонія ў Менску, Беларусь. Архітэктар будынку — Георгі Бенядзіктаў.
Remove ads
Мінуўшчына
Адкрыцьцё адбылося 25 красавіка 1937 у складзе сымфанічнага аркестру, аркестру беларускіх народных інструмэнтаў, Беларускага ансамблю народнай песьні і танцу і Беларускай харавой капэлі.
Красавік 1963 року — адкрыцьцё канцэртнай залі (930 месцаў, раён плошчы Якуба Коласа, бульвар Луначарскага).
На працягу двух гадоў праводзіліся рамонтныя работы, была палепшаная акустыка залі, падсьвятленьне. Колькасьць месцаў у Вялікай залі была скарочаная да 688 і адкрытая Малая заля імя Р. Шырмы (200 месцаў).
26 студзеня 2005 — першы канцэрт у абноўленай залі.
Remove ads
Творчыя калектывы
- Дзяржаўны акадэмічны сымфанічны аркестар Рэспублікі Беларусь
- Нацыянальны акадэмічны народны аркестар Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча
- Заслужаны калектыў Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р. Шырмы
- Дзяржаўны камэрны аркестар Беларусі
- Дзяржаўны камэрны хор Рэспублікі Беларусь
- Ансамбль салістаў «Клясык-авангард»
- Менскі струнны квартэт
- Ансамбль салістаў пад кіраваньнем І. Іванова
- Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Сьвята»
- Ансамбль «Камерата»
- Фальклёрная група «Купалінка»
- Канцэртна-гастрольны аддзел
- Філярмонія для дзяцей і юнацтва
- Беларускі паэтычны тэатар аднаго актора «Зьніч»
Remove ads
Глядзі таксама
Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйная бачына(недаступная спасылка)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads