Беларуская думка
навукова-папулярны часопіс From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Беларуская думка» — грамадзка-палітычны і навукова-папулярны часопіс Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Галоўны рэдактар — Аляксандр Самовіч (жнівень 2016 — лістапад 2017).
Remove ads
Змест
Часопіс зьяўляецца навуковым выданьнем, рэкамэндаваным Найвышэйшай атэстацыйнай камісіяй Беларусі для публікацыі вынікаў дысэртацыйных дасьледаваньняў па наступных дысцыплінах: філязофія, гісторыя, палітыка, філялёгія, эканоміка, сацыялёгія.
Тэматыка артыкулаў, якія публікуюцца ў часопісе: палітыка, эканоміка, грамадзтва, навука і тэхналёгіі, адукацыя, культура, спорт.
Гісторыя
Сваю гісторыю вядзе ад часопісаў «Вперед» (1922), «Весткі ЦК КП(б)Б» (1927), «Бальшавік Беларусі» (1927), «Коммунист Белоруссии» (1957).[1]
У лістападзе 1991 г. зарэгістраваны як выданьне НДІ Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь. Зь лістапада 1995 году выдаецца Адміністрацыяй прэзыдэнта Беларусі.
Сярод сталых аўтараў часопіса — Якаў Трашчанок, Эмануіл Іофэ і інш.[2]
Узнагароды
- 2009 год — пераможца V Нацыянальнага конкурса друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» у намінацыі «Лепшы навуковы, навукова-папулярны часопіс».
- 2013 год — пераможца IX Нацыянальнага конкурса друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» у намінацыі «Лепшыя матэрыялы навуковай, навукова-папулярнай тэматыкі».
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads