Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада
беларуская палітычная партыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́ртыя «Белару́ская сацыя́л-дэмакраты́чная Грамада́» — палітычная партыя Беларусі.
Лідэрам партыі зьяўляецца Станіслаў Шушкевіч. Першы намесьнік старшыні БСДГ Віктар Сазонаў, старшыня Гарадзенскай філіі БСДГ. Кіруючы орган — Цэнтральная рада. З 1998 г. Анатоль Астапенка — намесьнік старшыні Цэнтральнай Рады Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (БСДГ). БСДГ знаходзіцца ў апазыцыі да рэжыму прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі.
31 ліпеня 2023 году Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада была ліквідаваная Вярхоўным судом Беларусі[2].
Remove ads
Мэты
Стварэньне гуманнага, дэмакратычнага грамадзтва на аснове шматукладнай эканомікі і разнастайнасьці партыйных структур; прававая і сацыяльная ахова чалавека працы; сьцьвярджэньне прынцыпаў свабоды асобы, сацыяльнай справядлівасьці і салідарнасьці[3].
У праграме БСДГ, прынятай на 2-м зьезьдзе ў 1999 годзе, адзначана, што БСДГ — партыя правацэнтрысцкага тыпу. Яна не прытрымліваецца ўсталяванага сярод сацыял-дэмакратычных партыяў прынцыпу дзяржаўнага рэгуляваньня эканомікай, выступае за шматукладную эканоміку і ў першую чаргу — рынкавую. Другой рысай БСДГ — таксама традыцыйная прыкмета «правага» ўхілу — зьяўляецца тое, што вялікая роля ў праграме адводзіцца нацыянальнаму адраджэньню і ўмацаваньню дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі.
Remove ads
Гісторыя
- 1991 — стварэньне Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, старшынём абраны Міхась Ткачоў.
- 2-3 сакавіка 1991 году ў Менску адбыўся Устаноўчы зьезд Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай грамады[4].
- У 1992—1995 гг. лідэрам партыі быў Алег Трусаў.
- 1996 — Аб’яднаньне з Сацыял-дэмакратычнай партыяй Народнай згоды, стварэньне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) на чале з Мікалаем Статкевічам.
- 1998 — Узнаўленьне Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады на чале з Станіславам Шушкевічам.
- 15 лютага 1998 — устаноўчы зьезд прыняты Статут БСДГ.
- 27 траўня 1998 — партыя зарэгістравана.
- 18 красавіка 1999 — другі зьезд прыняў новую рэдакцыю статуту.
- 30 жніўня 1999 — партыя прайшла перарэгістрацыю.
- 2018 — Станіслава Шушкевіча на пасадзе кіраўніка БСДГ зьмяніў бізнэсмэн Сяргей Чэрачань, былы сябра Камуністычнай партыі Беларусі[5].
- 2020 — Лідэр партыі Сяргей Чэрачань быў кандыдатам у прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads