Беларускі легіён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белару́скі легіён — нерэалізаванае вайсковае злучэньне беларусаў у складзе СС. Замест легіёну была створаная толькі адна дывізія. Беларуская цэнтральная рада пачала прасоўваць праект легіёну ў ліпені 1944 году, пасьля свайго пераезду ў Бэрлін.
Remove ads
Спробы стварэньня
У другой палове ліпеня 1944 году БЦР атабарылася ў Бэрліне. З-за немагчымасьці аднаўленьня БКА ў Нямеччыне, было вырашына дамагацца стварэньня Беларускага легіёну[1].
Радаслаў Астроўскі выступіў перад нямецкім кіраўніцтвам з хадайніцтвам аб стварэньні Беларускага легіёну на ўзор ужо існых усходніх (па-нямецку: Ostlegionen). Ідэя была ўхваленая Міністэрствам у справах акупаваных усходніх абласьцей. У ліпені 1944 году начальніку Ўправы генэрала-інспэктара добраахвотных фармаваньняў пры Генэральным штабе сухапутных сілаў (па-нямецку: General der Freiwilligen- Verbände) генэралу кавалерыі Эрнсту Кёстрынrу быў пададзены адпаведны мэмарандум, аднак адказу на яго доўгі час не было[2]. З-за гэтага 13 верасьня 1944 году без дазволу немцаў быў створаны 1-ы Кадравы батальён БКА. Меркавалася, што ён увойдзе ў склад легіёну[3].
6 лістапада 1944 году Ўправа генэрала-інспэктара добраахвотных фармаваньняў афіцыйна паведаміла БЦР, што ўсе пытаньні, датычна стварэньня Беларускага легіёну, перадаюцца ў Галоўную ўправу СС (па-нямецку: SS-Hauptamt). БЦР безвыніка спрабавала дамагчыся дазволу на фармаваньне Беларускага легіёну ажно да сьнежня 1944 году[3].
У канцы вясны — пачатку лета 1944 году ў складзе Галоўнай управы СС быў зарганізаваны адмысловы аддзел «Усходнія добраахвотнікі» (па-нямецку: Freiwilligen-Leitstelle Ost), задачай якога было стварэньне частак войскаў СС з усходніх народаў. Кіраўніком аддзелу быў прызначаны СС-обэрштурмбанфюрэр Франц Арльт, якому было даручана сфармаваць беларускую дывізію войскаў СС[4]. Фактычна гэта і стала разьвязаньнем пытаньня аб Беларускім легіёне[5].
Remove ads
Меркаваны памер
На думку Астроўскага, у легіён маглі ўступіць:[6]
- 6 сапёрных батальёнаў БКА;
- некаторая колькасьць пяхотных батальёнаў БКА;
- 13-ы Беларускі паліцыйны батальён пры СД;
- Афіцэрская школа БКА;
- рэшткі дапаможнай паліцыі парадку.
Усяго каля 10 тысячаў чалавек[2]. Таксама ў легіён бы ахвотна пайшлі беларускія остарбайтары. Калі б быў атрыманы дазвол, можна было падрыхтаваць кадры для трох паўнавартасных дывізіяў[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads