Беларускі народны банк
беларускі камэрцыйны банк From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белару́скі наро́дны банк — камэрцыйны банк Беларусі, заснаваны ў 1991 годзе. Мае 10 аддзяленьняў у Менску, а таксама па адным у Віцебску, Гомелі і Берасьці[5]. Бярэ ўдзел у Супольнасьці сусьветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацыяў[6] і Асацыяцыі беларускіх банкаў[7]. Статутны фонд складае 69,2 мільярды рублёў (2011). Найбольшымі пайшчыкамі зьяўляюцца Бэндэрлок Інвэстмэнц (Кіпр) — 43,46%, Банк Грузіі — 36,53% і Міжнародная фінансавая карпарацыя (Злучаныя Штаты Амэрыкі) — 19,99%[8].
Remove ads
Мінуўшчына
26 студзеня 1991 году Саюзы прадпрымальнікаў і архітэктараў Беларусі заснавалі акцыянэрны камэрцыйны банк «Беларускі народны банк» (АКБ «БНБ»). У 1999 годзе банк ператварылі ў адкрытае акцыянэрнае таварыства[9]. Пастановаю ад 12 сакавіка 2003 году Кіраўніцтва Нацыянальнага банку Беларусі адклікала ў «БНБ» з 20 сакавіка 2003 году дазвол на прыцягненьне ва ўклады сродкаў фізычных асобаў празь ягоную няздольнасьць давесьці памер уласнага капіталу да 10 мільёнаў эўра[10]. 28 траўня 2008 году Банк Грузіі набыў 70%[11] акцыяў «БНБ» за 34,2 мільёны даляраў[12]. На 1 студзеня 2010 году, калі Банк Грузіі валодаў больш за 99% паёў «БНБ», нарматыўны капітал банка склаў 103,46 мільярды рублёў (> 25 млн эўра), што дазволіла вярнуць права на прыцягненьне сродкаў фізычных асобаў ва ўклады[13]. 8 ліпеня 2010 году Міжнародная фінансавая карпарацыя набыла 20% паёў банка за $8,2 млн і вылучыла яму пазыку на $5 мільёнаў[14].
У лістападзе 2022 года банк быў даданы ў санкцыйны сьпіс Канады[15].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads