Беларускі фронт (газэта)

газэта ў Вільні From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Белару́скі фронт» (12 чэрвеня 1936—1939) — беларуская газэта. Выдавалася ў Вільні. Ад пачатку выданьня — штомесячнік, у 1939 — выходзіла 2 разы ў месяц. Асобныя нумары канфіскаваліся польскімі ўладамі. Выданьне задумана ў 1935 годзе. Першы нумар выдадзены 12 чэрвеня 1936 году з падзагалоўкам «Незалежны народна-радыкальны часапіс». Адказны рэдактар — Вінцэнт Гадлеўскі. У складзе рэдкалегіі Лявон Вітан-Дубейкаўскі, Вацлаў Пануцэвіч, Мікалай Шкялёнак.

Хуткія факты Тып, Галоўны рэдактар ...

Друкаваліся матэрыялы ў падтрымку ідэяў БНР, незалежнай ад чужых уплываў беларускай палітычнай лініі. За рэдакцыйны артыкул «Залежнасьць ці незалежнасьць» у №3 за 1936 год Пануцэвіч быў асуджаны ў сакавіку 1937 году. У 1939 годзе судзілі Гадлеўскага.

Паводле Пануцэвіча былі канфіскаваныя 8 з 51 нумару газэты.

Remove ads

Літаратура

  • В. Дз. Селяменеў. «Беларускі фронт», незалежная народна-радыкальная газэта. ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. — с. 456. С. 496. ISBN 5-85700-074-2.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads