Бельскі павет (Гарадзенская губэрня)

павет у Гарадзенскай губэрні From Wikipedia, the free encyclopedia

Бельскі павет (Гарадзенская губэрня)
Remove ads

Бельскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расейскай імпэрыі і Польшчы ў 19—20 ст.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Утвораны ў ліпені 1808 году ў складзе Беластоцкай вобласьці. Цэнтар — Бельск-Падляскі. 3 1842 годзе ў Гарадзенскай губэрні. Плошча 3130,1 кв. вярсты, насельніцтва 164 441 чалавек (1897).

У Першую сусьветную вайну пад нямецкай акупацыяй. 3 1918 году ў складзе Польшчы, з 1919 году ў Беластоцкім ваяводзтве. Паводле Рыскай дамовы 1921 году застаўся ў Польшчы. 3ь верасьня 1939 году ў складзе БССР, y Беластоцкай вобласьці. 15.1.1940 павет скасаваны, на яго тэрыторыі ўтвораны Бельскі, Бранскі, Гайнаўскі, Кляшчэльскі, Сямяціцкі і Цехановецкі раёны. Паводле дамовы «Аб савецка-польскай дзяржаўнай граніцы» ад 16.8.1945 году тэрыторыя былога Бельскага павету перададзеная Польшчы.

Remove ads

Насельніцтва

Паводле перапісу 1897 году насельніцтва павета складала 164,4 тысяч чалавек. Моўны склад насельніцтва: украінская — 39,1 %; польская — 34,9 %; габрэйская (ідыш і іўрыт) — 14,9 %; расейская — 5,9 %; беларуская — 4,9 %[1].

Адміністрацыйны падзел

У 1913 годзе ў павеце было 15 валасьцей:

  • Аляксандраўская воласьць (цэнтар — в. Аляксандраўка),
  • Алексінская воласьць (цэнтар — в. Алексін),
  • Арлянская воласьць (цэнтар — м. Орля),
  • Гарадзіская воласьць (цэнтар — с. Гарадзіск),
  • Дубажынская воласьць (цэнтар — с. Дубажын),
  • Кленіцкая воласьць (цэнтар — с. Кленікі),
  • Лосінская воласьць (цэнтар — с. Лосінка),
  • Малешаўская воласьць (цэнтар — с. Малешы),
  • Наройская воласьць (цэнтар — с. Наройкі),
  • Новабярозаўская воласьць (цэнтар — с. Новабярозава),
  • Паўлаўская воласьць (цэнтар — в. Паўлы),
  • Пасынкаўская воласьць (цэнтар — с. Пасынкі),
  • Райская воласьць (цэнтар — в. Гацькі),
  • Сямяціцкая воласьць (цэнтар — м. Сямяцічы),
  • Шкурэцкая воласьць (цэнтар — в. Шкурэц)
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads